Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў чарговае пасяджэнне камісіі Міжсаборнай прысутнасці па царкоўнай асвеце і дыяканіі
21 чэрвеня 201920 чэрвеня 2019 года ў гісторыка-культурным праваслаўным цэнтры «Открытие» ў горадзе Маскве адбылося пасяджэнне камісіі Міжсаборнай прысутнасці па царкоўнай асвеце і дыяканіі. Працу пасяджэння ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
У ходзе пасяджэння абмяркоўваліся праекты дакументаў: Канцэпцыя дабравольніцкага служэння ў Рускай Праваслаўнай Царквы, «Пастырская апека ў Рускай Праваслаўнай Царкве аб псіхічна хворых» і «Аб магчымасці прыняцця хрышчэння з захаваннем нацыянальнага імя».
Уладыка Павел адзначыў важнасць ініцыятывы Варонежскай мітраполіі па правядзенні ў 2018 годзе канферэнцыі, прысвечанай пастырскай апецы аб псіхічна хворых людзях, і вітаў прапанову мітрапаліта Варонежскага і Ліскінскага Сергія правесці міжнародную канферэнцыю восенню бягучага года.
Наступнае пасяджэнне камісіі намечана на восень 2019 года.