Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў чарговае пасяджэнне камісіі Міжсаборнай прысутнасці па царкоўнай асвеце і дыяканіі

03 кастрычніка 2019

top.jpg

3 кастрычніка 2019 года ў гісторыка-культурным праваслаўным цэнтры «Адкрыццё» ў горадзе Маскве адбылося пасяджэнне камісіі Міжсаборнай прысутнасці па царкоўнай асвеце і дыяканіі.

Пасяджэнне ўзначаліў старшыня камісіі — мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся праекты канцэпцыі дабравольніцкага служэння ў Рускай Праваслаўнай Царкве, а таксама дакумента «Пастырская праца з псіхічнахворымі людзьмі».

У завяршэнне быў разгледжаны парадак работы камісіі ў 2020 годзе.

Church.by