Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў пасяджэнне камісіі па царкоўнай асвеце і дыяканіі Міжсаборнай прысутнасці

28 сакавіка 2019

top.jpg

28 сакавіка 2019 года ў гісторыка-культурным асветніцкім цэнтры «Адкрыццё» пры храме святых бяссрэбранікаў і цудатворцаў Касмы і Даміяна на Марасейцы (Масква) адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па царкоўнай асвеце і дыяканіі Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы.

Узначаліў пасяджэнне старшыня камісіі — мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У пасяджэнні прынялі ўдзел: старшыня Выдавецкага савета Рускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Калужскі і Бораўскі Клімент, мітрапаліт Запарожскі і Мелітопальскі Лука, мітрапаліт Смаленскі і Дарагабужскі Ісідар, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню епіскап Арэхава-Зуеўскі Панцеляіман, іншыя члены Камісіі і запрошаныя эксперты.

Прысутныя разгледзелі праекты агульнацаркоўных дакументаў, прысвечаных праблематыцы нетрадыцыйнай рэлігійнасці і магчымасці прыняцця Хрышчэння з захаваннем нацыянальнага імя.

У завяршэнне члены камісіі абмеркавалі планы і перспектывы працы на найбліжэйшую будучыню.

Фота: «Православное образование»

Church.by