Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі БДУ
19 красавіка 201918 красавіка 2019 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, рэктара Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адбылося пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі.
Першы прарэктар Інстытута протаіерэй Сергій Гардун далажыў аб стане прафарыентацыйнай работы ў Інстытуце.
У сувязі са змяненнем тэрміну навучання ў магістратуры было прынята рашэнне аб змене тыпавога вучэбнага плана магістратуры.
Члены Савета абмеркавалі перспектывы размеркавання выпускнікоў у 2019 годзе.
Былі разгледжаны і іншыя актуальныя пытанні жыцця Інстытута.