Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзвёў ігумена Яўсевія (Цюхлова), абранага епіскапам Слуцкім і Салігорскім, у сан архімандрыта

30 мая 2022

top.jpg

30 мая 2022 года, у адпаведнасці з рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ад 27 мая 2022 года (журнал №37), у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын узвядзення ў сан архімандрыта ігумена Яўсевія (Цюхлова).

***

Ігумен Яўсевій (Цюхлоў Канстанцін Дзмітрыевіч) нарадзіўся 26 сакавіка 1975 года ў горадзе Жодзіна Мінскай вобласці. У 1997 годзе паступіў у Мінскую духоўную семінарыю і стаў паслушнікам Свята-Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра. У 2017 годзе скончыў Мінскую духоўную акадэмію з прысваеннем ступені магістра багаслоўя. З 2009 года нясе послух намесніка Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра Навагрудскай епархіі. Выконваючы свой асноўны послух - справу адраджэння заснаванай у XIII стагоддзі старажытнай абіцелі Беларусі, арганізаваў будаўніцтва новых будынкаў манастыра, а таксама рамонт перададзеных абіцелі старых будынкаў.

Працаю айца Яўсевія ў 2018 годзе была завершана рэканструкцыя галоўнага манастырскага храма ў гонар прападобнага Елісея Лаўрышэўскага. Пад кіраўніцтвам ігумена Яўсевія манастыр духоўна акармляе шматлікіх паломнікаў і жыхароў бліжэйшых вёсак, дапамагае маламаёмасным сем'ям. Акрамя духоўнага акармлення браціі манастыра, намесьнік абіцелі штотыдзень праводзіць духоўныя гутаркі з паломнікамі і прыхаджанамі.

Па ініцыятыве ігумена Яўсевія з 2008 года пры манастыры пачала дзейнічаць нядзельная школа і моладзевая група, рэгулярна арганізоўваецца летні адпачынак для моладзевых праваслаўных груп.

У 2017 годзе ігумен Яўсевій стаў лаурэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне» за важкі ўклад у духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, арганізацыю дзейнасці мужчынскага манастыра і аказанне дапамогі людзям у цяжкай жыццёвай сітуацыі, а таксама асобам, якія пакутуюць ад наркаманіі і алкагалізму.

Church.by

Фотарэпартаж