Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі выказаў спачуванне родным і блізкім ахвяр масавых забойстваў у ЗША

05 жніўня 2019

top.jpg

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, ад імя Беларускай Праваслаўнай Царквы і ад сябе асабіста выказаў шчырае спачуванне родным і блізкім ахвяр масавых забойстваў, якія адбыліся 3-4 жніўня 2019 года ў ЗША.

«Спадзяюся на хуткае і справядлівае расследаванне злачынстваў, што адбыліся. Міласэрны Гасподзь няхай прыме з любоўю душы загінулых, умацуе душэўныя сілы іх родных і блізкіх і падасць больш хуткае выздараўленне параненым. Будзем маліцца Усяміласціваму Госпаду, каб падобных трагедый ніколі больш не паўтаралася на нашай планеце Зямля і блізкаму майму сэрцу народу — Злучаных Штатаў Амерыкі» — гаворыцца ў спачуванні ўладыкі Экзарха, накіраваным на імя часовага паверанага ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Джэніфер Мур.

3 жніўня адбылася страляніна ў гандлёвым цэнтры Walmart ў Эль-Паса на захадзе штата Тэхас. У выніку дзеянняў зламысніка загінулі 20 чалавек, 26 параненыя, многія з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Яшчэ адзін інцыдэнт са стральбой адбыўся ў раёне Арэгон ў Дэйтане, штат Агаё. Загінулі 10 чалавек, яшчэ 27 пацярпелі. Трэцяя трагедыя адбылася ў ноч на нядзелю ў адным з паркаў Чыкага, штат Ілінойс. Стральба па дзіцячай пляцоўцы была адкрыта з аўтамабіля. Раненні атрымалі сем чалавек ва ўзросце ад 19 да 25 гадоў. У ЗША абвешчана пяцідзённая жалоба.

Church.by