Перад пачаткам 2017/2018 навучальнага года ў Мінскай духоўнай семінарыі адбылося пасяджэнне Вучонай рады
30 жніўня 201730 жніўня 2017 года ў Мінскай духоўнай семінарыі адбылося пасяджэнне Вучонай рады, якое папярэджвае пачатак 2017/2018 навучальнага года. Узначаліў пасяджэнне рады рэктар архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый. У рабоце Вучонай рады прынялі ўдзел епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, прадстаўнікі адміністрацыі і выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі.
Адкрыў работу Вучонай рады рэктар Мінскай духоўнай семінарыі Высокапраасвяшчэннейшы архіепіскап Гурый, які павіншаваў прысутных з пачаткам новага навучальнага года і абвясціў парадак дня пасяджэння.
Далей першы прарэктар, прарэктар па вучэбнай рабоце протаіерэй Андрэй Цыгель прадставіў на зацвярджэнне савета праекты рабочага вучэбнага плана і размеркавання вучэбнай нагрузкі прафесарска-выкладчыцкага саставу, раскладу заняткаў і спісу прадметаў для напісання сачыненняў студэнтамі прапедэўтычнага курса семінарыі, а таксама праект працоўнага календара арганізацыі навучальнага працэсу ў 2017/2018 навучальным годзе.
У сваім выступленні прарэктар па навуковай рабоце дацэнт Аляксандр Валер'евіч Слесараў выступіў з прапановай аб увядзенні ў Мінскай семінарыі практыкі напісання абавязковых пісьмовых работ у форме рэферата. Па выніках дакладу Вучоная рада прыняла рашэнне вызначыць навучальныя дысцыпліны, выніковая атэстацыя па якіх будзе ўключаць напісанне і абарону рэферата, а таксама падрыхтаваць да 15 верасня 2017 года «Палажэнне аб рэфераце ў Мінскай духоўнай семінарыі» з наступным яго абмеркаваннем на пасяджэннях кафедр і зацвярджэннем рэктарам семінарыі.
Сакратар Вучонай рады протадыякан Георгій Пшанко далажыў аб рашэннях рэктарскіх нарад 18 жніўня 2017 года (Пратакол № 1) і 29 жніўня 2017 года (Пратакол № 2) і прапановах загадчыкаў кафедрі (пасяджэнне 17 жніўня 2017 г., Пратакол № 2/17).
На падставе паведамлення загадчыка канцылярыі іерэя Яўгена Саланкова Вучоная рада прыняла рашэнне аб зацвярджэнні курсавых настаўнікаў і асабістага саству студэнтаў семінарыі.
Аб выніках правядзення на базе Мінскай духоўнай семінарыі VII Рэспубліканскага семінара «Місія і міласэрнасць» распавёў дацэнт іерэй Сергій Цімашэнка.
Намеснік загадчыка Аддзяленнем завочнага навучання іерэй Канстанцін Мачан далажыў аб выніках правядзення на базе Мінскай духоўнай семінарыі IV Летняга багаслоўскага інстытута.
Завяршылася пасяджэнне Вучонай рады Мінскай духоўнай семінарыі разглядам прашэнняў і бягучых пытанняў.