Першае месца ў міжнародным конкурсе «Калядка-2017» заняў дзіцячы хор са Смаргоні
14 лютага 2017Дзіцячы хор «Праменьчык» храма Праабражэння Гасподняга горада Смаргонь (Лідская епархія) прыняў удзел у праваслаўнай моладзевай акцыі «Калядка-2017», цэнтрам правядзення якой стала Масква. Акцыя была накіравана на ўслаўленне Народжанага Збавіцеля і папулярызацыю традыцыі калядавання сярод моладзі. У праекце прынялі ўдзел больш за 200 калектываў з больш чым 20 краін. Вынікі конкурсу былі апублікаваныя 10 лютага.
У намінацыі «Лепшае выкананне моладзевым хорам» першае месца было прысуджана дзіцячага хору «Праменьчык». Другое месца заняло таварытства «Праваслаўныя Добраахвотнікі» прыхода храма Прасвятой Тройцы ў горадзе Іашкар-Ала (Рэспубліка Марый Эл, Расійская Федэрацыя).
У журы конкурсу ўвайшлі:
— старшыня Царкоўна-грамадскага савета пры Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі па развіцці рускіх царкоўных спеваў, настаяцель Богаяўленскага кафедральнага сабора ў Ялохаве горада Масквы протаіерэй Аляксандр Агейкін;
— рэгент Патрыяршага хору Храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве І. Б. Талкачоў;
— заслужаны артыст Расіі, мастацкі кіраўнік Маскоўскага Сінадальнага хору А. А. Пузакоў;
— рэгент Свята-Траецкага Іонінскага манастыра, выкладчык Кіеўскіх духоўных акадэміі і семінарыі, кандыдат мастацтвазнаўства, кандыдат багаслоўя, прафесар факультэта мастацтваў, Нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Драгаманава протаіерэй Дзімітрый Балгарскі;
— рэгент кафедральнага сабора Пакрова Божай Маці ва Уладзівастоку Л. І. Макаранка;
— дацэнт кафедры харавога дырыжыравання Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі імя Н. Рымскага-Корсакава, загадчык кафедры харавога дырыжыравання факультэта царкоўных мастацтваў Санкт-Пецярбургскай праваслаўнай духоўнай акадэміі і семінарыі А. А. Максімаў;
— рэгент кафедральнага сабора свяціцеля Мікалая ў Вене Т. Н. Шчэрба;
— рэгент храма прападобнага Сергія Раданежскага ў Сонцава В. А. Волкава;
— кіраўнік моладзевага аддзела Маскоўскай гарадской епархіі і руху «Праваслаўныя добраахвотнікі» М. Г. Куксаў.