Пінск наведаў праваслаўны этнограф з Польшчы Дарафей Фіёнік

08 чэрвеня 2018

0121.jpg

30 мая ў духоўна-асветніцкім цэнтры «Вытокі» (Пінск) адбылася сустрэча з госцем з Польшчы. Дарафей Фіёнік — праваслаўны публіцыст, гісторык, фалькларыст, этнограф, старшыня аб'яднання «Музей малой Айчыны» ў Студзіводах (прадмесце горада Бельск-Падляскі Падляшскага ваяводства), аўтар кніг «Бежанства. Дарога і вяртанне. 1915-1922», «Айцец Канстанцін Байко: багаслоў, настаўнік, лекар«, «Яраслаў Васільевіч Костыцэвіч» і іншых.

Дарафей Фіёнік правёў прэзентацыю сваіх кніг. На сустрэчы прысутнічаў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан, якому госць уручыў падборку літаратуры. Камплект кніг быў перададзены ў дар і цэнтральнай гарадской бібліятэцы.

Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы.

Пінская епархія / Church.by