Паводле матэрыялаў СМІ: першы беларускі храм для невідушчых пабудуюць у Мінску

05 верасня 2022

05-09.jpgУ 2015 годзе ў Мінску зарэгістравалі парафію ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі, які самааддана служыў сляпым дзецям. Да таго часу ў мікрараёне Дамброўка ўжо ўзводзілася сацыяльнае жыллё. Новыя дамы засялялі шматдзетныя сем'і і бацькі з дзецьмі-інвалідамі, сярод якіх было шмат невідушчых. Узнікла ідэя стварыць інклюзіўную праваслаўную суполку. Часовы дамавы храм цяпер размяшчаецца ў арандаваных памяшканнях камбіната «Сукно». Але побач плануюць пабудаваць вялікую царкву з улікам асаблівасцяў невідушчых прыхаджан, уладкаваць безбар'ернае асяроддзе па вуліцы Матусевіча. Пра гэта карэспандэнтам газеты «Рэспубліка» і тэлепраграмы «Існасць» тэлеканала «Беларусь 1» распавёў настаяцель храма Дзімітрый Ворса.

Чытаць артыкул у газеце «Рэспубліка».

sb.by/tvr.by/Church.by