Паводле матэрыялаў СМІ: у аграгарадку Крупіца Мінскага раёна адрадзілі старажытны прыход
03 кастрычніка 2022У газеце «Рэспубліка» выйшаў рэпартаж журналіста Вольгі Касяковай пра храм Успення Найсвяцейшай Багародзіцы ў аграгарадку Крупіца Мінскага раёна:
Анопаль, Паздэркі, Крупіца, Аляксандрава – вернікаў гэтых і яшчэ дзевяці вёсак Мінскай губерні ў сярэдзіне XIX стагоддзя аб'ядноўвала Пяцеўска парафія. Але старажытная Спаса-Праабражэнская царква у Пяцеўшчыне заняпала. Сяляне рупіліся, каб пабудаваць у Крупіцы, найбуйнейшым паселішчы, новы храм. Грошы знайшлі, а з участкам нічога не атрымалася. Мясцовая пані Радзівіл адмовілася вылучыць нават кавалак зямлі. Царкву вырашылі ўзводзіць на ранейшым месцы ў Пяцеўшчыне.
15 жніўня 1879 года новапабудаваны храм урачыста асвяцілі ў імя Праабражэння Гасподняга. Царква ўяўляла сабой выцягнуты па падоўжнай восі драўляны храм на бутавым падмурку і была багата аздоблена разьбяным дэкорам.
Больш за тры тысячы прыхаджан налічвала Пяцеўская парафія. Па колькасці прыпісных цэркваў была адной з самых шматлікіх у Мінскай губерні.
Пасля рэвалюцыі 1917 года прыходскі і чатыры прыпісных храма зачынілі і разбурылі дашчэнту, святароў саслалі або расстралялі. Але перш паглуміліся над святынямі, ператварыўшы іх у клубы і збожжасховішчы. Ёсць версія, што Спаса-Праабражэнскую царкву ў Пяцеўшчыне падарвалі ў Вялікую Айчынную вайну, каб будынак не стаў базай для размяшчэння немцаў, адкуль зручна наносіць удары.
У 1998-м малітвамі продкаў пачынае ўвасабляцца былая мара сялян аб храме ў Крупіцы. Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў) накіроўвае ў сяло святара Канстанціна Дубковіча з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.
Чытаць далей па спасылцы.
Фота: Аляксей Мацюш