Па вуліцах Калінкавічаў прайшоў хрэсны ход з іконай Божай Маці «Юравіцкая-Міласэрная»
21 кастрычніка 201920 кастрычніка 2019 года па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда ў Калінкавічах адбыўся штогадовы хрэсны ход з адной з галоўных святынь Палескага краю — цудатворнай іконай Божай Маці, іменаванай «Юравіцкая-Міласэрная».
Раніцай пасля Бажэственнай літургіі пад урачысты звон перасоўнай званіцы хрэснаходцы накіраваліся ў шлях, які праходзіў па вуліцах Савецкай, Энгельса, Кастрычніцкай, Свярдлова і да вуліцы 50 гадоў Кастрычніка.
Хрэсны ход узначаліў благачынны Калінкавіцкай акругі, намеснік Юравіцкага мужчынскага манастыра ігумен Аўксенцій (Абражэй) з клірыкамі Казанскага сабора іерэем Сергіем Карповічам і іерэем Антоніем Буянам.
Багамольцы ўзносілі свае малітвы да Царыцы Нябеснай, просячы збавення ад пакут і бед, абароны ад ворагаў для ўсіх праваслаўных хрысціян. Дарожна-паставая служба кантралявала рух аўтамабіляў, праезд для якіх быў забаронены на час руху хрэснага ходу.
Па прыбыцці на вуліцу 50 гадоў Кастрычніка была ўзнесена малітва перад Юравіцкім абразом Божай Маці.
Ігумен Аўксенцій звярнуўся да багамольцаў са словам пропаведзі, у якой сардэчна падзякаваў усім, хто прыняў ўдзел у шэсці, і пажадаў усім дабрабыту і міру, каб Найсвяцейшая Багародзіца не пакідала горад без Свайго малітоўнага хадайніцтва.
Затым духавенства і вернікі змаглі пацалаваць цудатворную ікону, пасля чаго святы абраз быў дастаўлены назад у Юравіцкую абіцель.