Па закліку сэрца: вернікі ўпрыгожылі месца спачыну святой Валянціны Мінскай

03 лістапада 2020

top.jpg

У кастрычніку месца спачыну блажэннай Валянціны Мінскай (Дзяржынскі раён, паміж вёскай Крысава і трасай М1) упрыгожвалі прыхільнікі праведніцы. Паломнікі прыязджалі сюды цягнікамі, аўтобусамі, на аўтамабілях. Многія ішлі пешшу з электрычак, нягледзячы на холад і вецер.

— У які б час вы ні прыехалі на магілку святой Валянціны, там заўсёды ёсць людзі, заўсёды кіпіць жыццё. Людзі ідуць да яе з просьбамі аб малітве перад Госпадам, хтосьці прыходзіць, каб падзякаваць за дапамогу. Некаторыя прыязджаюць кожныя выхадныя, — расказвае фатограф Вольга Вячорка.

Кожны выхадны тут працуюць і моляцца і мінскія «Дзеці матушкі». Яны едуць сюды на электрычцы ад Свята-Духава кафедральнага сабора адразу пасля заканчэння Літургіі.

Магілку падзвіжніцы ўпрыгожваюць добраахвотнікі з усёй Беларусі. Сярод іх — лекары, інжынеры, кіраўнікі прадпрыемстваў, бізнесмены, праграмісты, рабочыя, танцоры, мастакі, журналісты, пенсіянеры... тут і тыя, хто ў раннім дзяцінстве бачыў святую і быў у яе ў гасцях, і тыя, чые родныя былі з ёй знаёмыя, і тыя, хто прыйшоў да веры не так даўно.

Партал Sobor.by падказвае, як дабрацца да месца спачыну святой блажэннай Валянціны Мінскай сваім ходам і на аўтамабілі.

Атмасфера святога месца — у фотаздымках Вольгі Вячорка.

Church.by

Фотарэпартаж