Пад старшынствам епіскапа Барысаўскага Веніяміна прайшла канферэнцыя «Сям'я — апора дзяржавы»

10 ліпеня 2018

top.jpg

 

6 ліпеня 2018 года ў рамках пагаднення паміж Мінскім абласным выканаўчым камітэтам і Беларускай Праваслаўнай Царквой у Барысаўскім доме культуры адбылася гарадская міжведамасная канферэнцыя «Сям'я — апора дзяржавы». Арганізатарамі канферэнцыі выступілі: Барысаўская епархія Беларускай Праваслаўнай царквы, Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт, Барысаўскі радзільны дом, УАЗ «Барысаўская цэнтральная раённая бальніца». Канферэнцыя праходзіла пад старшынствам епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна.

 

У працы канферэнцыі прынялі ўдзел: намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Вольга Уладзіміраўна Тапдэмір, намеснік старшыні Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта Анастасія Фёдараўна Копікава, галоўны ўрач Барысаўскага радзільнага дома Аляксандр Валер'евіч Шыпула, духавенства Барысаўскай епархіі, ідэолагі прадпрыемстваў і арганізацый Барысаўскага раёна, педагогі.

 

У ходзе канферэнцыі абмяркоўваліся пытанні сямейных узаемаадносін, разглядаліся праблемы сацыяльнага, духоўнага, маральнага характару, якія ўзнікаюць у сем'ях, і выпрацоўваліся шляхі вырашэння гэтых праблем. Таксама абмяркоўваліся пытанні штучнага перапынення цяжарнасці і дэмаграфічнай бяспекі нашай краіны. Вопытам работы ў гэтым накірунку падзяліліся ўдзельнікі канферэнцыі ад Барысаўскага медыцынскага каледжа, Барысаўскага сацыяльнага цэнтра тэрытарыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Барысаўскага радзільнага дома, валанцёрскага руху «Уваскрасенне» Барысаўскай епархіі. Была выказана неабходнасць пашырэння работы па паляпшэнню дэмаграфічнай сітуацыі на тэрыторыі Мінскай вобласці.

 

Усе ўдзельнікі мерапрыемства сышліся ў меркаванні, што неабходна ствараць валанцёрскія групы, а таксама аб'ядноўваць намаганні Царквы і дзяржавы ў справе ўмацавання сямейных узаемаадносін і адказнага стаўлення бацькоў да выхавання дзяцей.

 

Завяршылася мерапрыемства канцэртам камернага хору «Праабражэнне».

Барысаўская епархія / Church.by