Пад старшынствам Патрыяршага Экзарха адбылося пасяджэнне Епархіяльнага савета Барысаўскай епархіі
16 ліпеня 202116 ліпеня 2021 года ў Барысаўскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, кіраўніка Барысаўскай епархіі, адбылося пасяджэнне Епархіяльнага савета.
У рабоце сходу прынялі ўдзел: сакратары Барысаўскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Аляксандр Вярбіла і протаіерэй Сергій Башкіраў; благачынныя цэркваў Барысаўскай епархіі; памочнікі благачынных, члены Епархіяльнага Савета.
Былі разгледжаны бягучыя пытанні жыцця епархіі, абмяркоўваліся важныя пытанні, якія тычацца дзейнасці прыходаў благачыння, заслуханы прапановы і заўвагі па розных пытаннях пастырскай практыкі.