Пад Ваўкавыскам прайшоў IV штогадовы сацыяльна-дабрачынны злёт праваслаўнай моладзі «Сустрэча сяброў»

09 жніўня 2017

top.jpg

З 7 па 9 жніўня 2017 года ў аграсядзібе «Селяхі» прайшоў IV штогадовы сацыяльна-дабрачынны злёт праваслаўнай моладзі «Сустрэча сяброў», арганізаваны брацтвам прыхода храма роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла горада Ваўкавыска.

У дзень прыезду пасля малебна на пачатак добрай справы братчыкі заняліся гаспадарчымі справамі: майстраваннем намётавага гарадка, падрыхтоўкай месцаў для вогнішча. Моладзь дапамагла гаспадарам аграсядзібы ў нарыхтоўцы зялёнага корму для жывёл. Вечарам былі праведзены вясёлыя конкурсы і спартыўныя эстафеты.

8 жніўня па завяршэнні падзячнага малебна адбыўся супольны святочны канцэрт, падрыхтаваны сіламі братчыкаў, гасцей з Ваўкавыскага раённага аб'яднання бацькоў і дзяцей-інвалідаў «Ориди», АДЗІ горада Ваўкавыска і горада Масты, а таксама дзяцей — гасцей Ваўкавыскага раёна. Госці з горада Масты прадставілі танец «Славяне»; малодшыя братчыкі выканалі беларускі народны танец «Лявоніха» і кампазіцыі «Сонейка» і «Семечкі», дуэт «Almadens» прадставіў на суд гледачоў лацінаамерыканскія танцы. Кранулі сэрцы гледачоў песні «Мама» ў выкананні Ганны Юзвы, «Пра анёла» (выканаўцы — Анастасія і Кацярына Буцько), «Я прывык ўсміхацца людзям» (выканаўца — Эдгар Скакуноў, Ваўкавыскае АДЗІ), «Два квітка ў лета» (выканаўцы — братчыкі Кірыла-Мефодзіеўскага прыхода), а таксама музычная кампазіцыя «Горад, якога няма» ў выкананні Аляксея Лявіцкага і «Італьянская полька», якую адыграў дзіцячы аркестр. Са сцэны прагучалі вершы Ганны Ясінскай. Песні «Алілуя» і «Дарогаю дабра» братчыкі спявалі хорам разам з гасцямі.

Пасля канцэрту сіламі малодшых братчыкаў быў паказаны батлеечны спектакль.

Удзельнікі злёту падмацавалі свае сілы трапезай, а затым братчыкі правялі для сваіх сяброў майстар-класы па твістынгу, аквагрыму, маляванню каляровай соллю і мыльнымі бурбалкамі. Усе жадаючыя маглі паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах: паспаборнічаць у дартс і стральбе ў ціры з пнеўматычнай вінтоўкі. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі памятныя прызы.

Усім спадабаліся і запомніліся майстар-класы па ганчарным рамястве і роспісу мядовых пернікаў.

На працягу дня былі арганізаваны сустрэчы з работнікамі МНС і дэпартамента аховы МУС.

У канцы дня ў госці да рабят прыехалі байкеры з Мастоў і Ваўкавыска, што даставіла немалую радасць дзецям і дарослым.

Ад'язджаючы дадому госці дзякавалі настаяцелю прыхода храма роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла, благачыннаму Ваўкавыскай акругі іерэ. Аляксандра Юзву, матушцы Алене, адказнай за сацыяльнае служэнне ў Ваўкавыскім благачынні, клірыку Петра-Паўлаўскага сабора горада Ваўкавыска іерэю Уладзіміру Бабею і матушцы Дар'і, дыякану Паўлу Цыбульскаму, а таксама братчыкам.

Вялікая падзяка выказваецца ўсім, хто дапамог у арганізацыі злёту: Ваўкавыскаму раённаму выканаўчаму камітэту і асабіста старшыні Сіцько Міхаілу Міхайлавічу, першаму намесніку старшыні Дзмітрыю Аляксандравічу Захарчуку, аддзелам адукацыі і культуры Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта, ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат» (дырэктар Уладзімір Анатольевіч Бяляеў), ААТ «Беллакт» (дырэктар Аляксандр Міхайлавіч Яроцкі), КУП ВКХ (дырэктар Андрэй Юр'евіч Клусаў), ААТ «Аэліта» (дырэктар Галіна Якаўлеўна Апановіч), дырэктару камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Племзавод Рось» Віктару Антонавічу Заміроўскаму, начальнікам і супрацоўнікам РАНС Ваўкавыскага раёна, Ваўкавыскаму дэпартаменту аховы МУС Рэспублікі Беларусь, Ваўкавыскаму РАУС і ўсім неабыякавым людзям, якія дбалі пра тое, каб «Сустрэча сяброў» адбылася.

Гродзенская епархія / Church.by