Падарыць радасць дзецям з хоспіса да Ражджаства Хрыстова — гэта лёгка!
01 студзеня 2021Падарыць радасць дзецям з хоспіса да Ражджаства Хрыстова — гэта лёгка! Зрабіце добрую справу, стаўшы ўдзельнікам акцыі «У чаканні Калядных цудаў». Акцыю праводзіць дабравольніцкі рух храма іконы Божай Маці «Усецарыца» пры падтрымцы Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Каб напярэдадні светлага свята Ражджаства Хрыстова стаць добрым чараўніком або феяй для дзяўчынак і хлопчыкаў з хоспісаў і дамоў дзіцяці з паліятыўнымі палатамі ўсіх рэгіёнаў Беларусі, Вам трэба:
Крок 1
Зайсці на сайт www.daridobrovolets.by. Тут размешчаны імёны дзяцей, якія хварэюць, іх узрост і тое, што маленькі чалавек хацеў бы атрымаць да свята Ражджаства Хрыстовага. Гэта можа быць развіваючая цацка, мяккі плед, добрая кніга або «Зялёная кашуля ў клетачку» — усё індывідуальна. Любы ахвотны можа забраніраваць на сайце падарунак для пэўнага дзіцяці.
Крок 2
Купляеце абраны падарунак.
Крок 3
Прывозіце падарунак да 6 студзеня ўключна па любым зручным для вас з пералічаных адрасоў:
Пункт №1: Мінск, вул. Чыгуначная, 23 Г, храм у гонар святога праведнага мучаніка Яўгенія Боткіна. Заезд з боку будаўнічай пляцоўкі. Арыенцір — крыж, які свеціцца, над драўлянай брамкай.
Пункт прыёму падарункаў працуе з 18.00 да 20.00 па буднях, з 9:00 да 17.00 у суботу і нядзелю.
Нумар тэлефона пункта: 375 29 159 11 01
1 студзеня 2021 года выхадны дзень, з 2 па 6 студзеня ўключна пункт працуе паводле звычайнага графіку.
Пункт №2: Мінск: вул. Ракаўская, 26, кабінет №1 (Сінадальны аддзел па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню БПЦ).
Пункт прыёму падарункаў працуе з 17.00 да 20.00 (з аўторка па пятніцу), пятніца, субота, нядзеля — выхадныя.
Нумар тэлефона пункта: 375 29 710 01 03.
На Святках, з 7 па 19 студзеня, добраахвотнікі будуць развозіць падарункі па краіне. Пры жаданні, дарыльшчыки могуць выправіцца з імі або аказаць аўтадапамогу для дастаўкі падарункаў у розныя гарады Беларусі.
Акцыя «У чаканні Калядных цудаў» праходзіць ужо чацвёрты год запар. У 2016 годзе мінскія добраахвотнікі сабралі 603 падарункі, у 2017 годзе — 1771 падарунак, у 2018 годзе — 1817 падарункаў, у 2019 годзе — 1369 падарункаў.