Падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве Гродзенскай епархіі і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта
29 кастрычніка 202129 кастрычніка 2021 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася цырымонія падпісання Дагавора аб супрацоўніцтве Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і ГрДУ тэрмінам на 5 гадоў, а таксама праграмы сумесных мерапрыемстваў на 2021/2022 навучальны год. Цырымонію ўзначалілі архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній і рэктар ГрДУ Ірына Фёдараўна Кітурка.
Удзельнікамі падзеі таксама сталі прадстаўнікі рэктарату і прафесарска-выкладчыцкай карпарацыі ВНУ, сакратар Гродзенскай епархіі протаіерэй Мікалай Лабынько, кіраўнік епархіяльнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі іерэй Ігар Данільчык, намеснік кіраўніка епархіяльнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Рада Спота, адказны за супрацоўніцтва з ГрДУ іерэй Сергій Цвірко.
Падпісаная праграма прадугледжвае рэалізацыю сумесных праектаў у такіх кірунках, як правядзенне навукова-даследчай працы і інавацыйнай дзейнасці, а таксама арганізацыі мерапрыемстваў выхаваўчага і сацыяльнага характару. Сярод запланаваных на бягучы навучальны год мерапрыемстваў — сустрэча архіепіскапа Антонія з супрацоўнікамі і студэнтамі ГрДУ, арганізацыя і правядзенне розных тэматычных сустрэч і круглых сталоў, чытанне лекцый прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта ў парафіях Гродзенскай епархіі, арганізацыя валанцёрскай дапамогі пры ўзвядзенні праваслаўных храмаў у Гродне, удзел валанцёраў у дабрачынных акцыях, а таксама шматлікія літаратурныя выставы, адукацыйныя лекцыі, выхаваўчыя гутаркі і духоўныя сустрэчы.
Акрамя таго, сёлета запланавана заснаванне Гродзенскай епархіяй стыпендыі імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева). Прэміяй будуць узнагароджвацца студэнты, якія праявілі высокі навукова-даследчы і грамадскі інтарэс у супрацоўніцтве з Гродзенскай епархіяй.