Падпісана праграма супрацоўніцтва на пяць гадоў паміж Бабруйскай епархіяй БПЦ і Галоўным упраўленнем па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама

01 студзеня 2021

top.jpg

Падпісана праграма супрацоўніцтва паміж Бабруйскай епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы і Галоўным упраўленнем па адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта на 2021-2025 гады.

На цырымоніі падпісання дакумента бакі падкрэслілі важнасць царкоўна-дзяржаўнага ўзаемадзеяння ў сферы духоўна-маральнага выхавання дзяцей і моладзі.

У падпісанні праграмы супрацоўніцтва з боку Бабруйскай епархіі прынялі ўдзел сакратар Бабруйскай епархіі, благачынны Бабруйскай гарадской акругі протаіерэй Сергій Каравінскі, а таксама кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі іераманах Андрэй (Васілюк). З боку Упраўлення адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта — Мікалай Сідарэнка, метадыст аддзела выхаваўчых сістэм установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны інстытут развіцця адукацыі».

У Бабруйскай епархіі патлумачылі, што супрацоўніцтва ў сферы выхавання падрастаючага пакалення будзе рэалізоўвацца на прынцыпах узаемнай павагі і неўмяшання ў справы, якія адносяцца да кампетэнцыі бакоў. Таксама бакі дамовіліся паважаць права навучэнцаў на фарміраванне ўласнай пазіцыі ў адносінах да рэлігіі і права бацькоў або асоб, якія іх замяняюць, на выхаванне дзяцей у адпаведнасці з уласным стаўленнем да рэлігіі.

Бабруйская епархія / Сhurch.by