Падпісана праграма супрацоўніцтва Віцебскай і Полацкай епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы і галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама на 2021-2025 гады
12 сакавіка 202112 сакавіка 2021 года ў Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання праграмы супрацоўніцтва Віцебскай і Полацкай епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы і галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама на 2021-2025 гады.
Падпісалі праграму супрацоўніцтва архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій, начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хама.
Праграма ўяўляе сабой сукупнасць мерапрыемстваў у сферы адукацыі, накіраваных на выхаванне падрастаючага пакалення маральна спелымі, духоўна развітымі асобамі, здольнымі ўсведамляць сваю адказнасць за лёс Айчыны і свайго народа. У рамках праграмы будуць аб'яднаны намаганні органаў кіравання адукацыяй, устаноў адукацыі, царкоўных і грамадскіх арганізацый для выкарыстання патэнцыялу праваслаўных традыцый і каштоўнасцяў у фарміраванні асобы чалавека, духоўна-маральным і патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі.