Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях
19 ліпеня 202119 ліпеня 2021 года адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з Міністрам па надзвычайных сітуацыях Вадзімам Сіняўскім.
Падчас дыялогу абмяркоўваліся пытанні далейшага супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы з органамі, падраздзяленнямі і арганізацыямі сістэмы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у рэалізацыі сумесных мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне і падтрыманне ў работнікаў МНС духоўнасці і традыцыйных маральных каштоўнасцяў, пачуцця патрыятызму і гонару за гісторыю нашай краіны, а таксама выхаванне культуры міжнацыянальных зносін, заснаванай на верацярпімасці, павазе гонару і нацыянальнай годнасці.
Вынікам сустрэчы стала падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях.
Патрыяршы Экзарх адзначыў, што не па чутках ведае, наколькі складаная служба ў МНС і як важна захоўваць правільны ўнутраны лад. Архіпастыр выказаў гатоўнасць аказваць магчымую дапамогу і падтрымку, а таксама звярнуў увагу, што пагадненне — добрая магчымасць падвесці вынікі сумеснай дзейнасці і намеціць сумесную працу на будучыню.
Міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі падкрэсліў, што пагадненне надасць імпульс да ўзаемадзеяння на карысць нашай Айчыны.