Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве Слуцкай епархіі і Нясвіжскага райвыканкама
15 верасня 202214 верасня 2022 года ў Нясвіжы, у будынку гарадской ратушы, адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Слуцкай епархіяй і Нясвіжскім раённым выканаўчым камітэтам.
Дакумент падпісалі епіскап Слуцкі і Салігорскі Яўсевій і старшыня Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Зіноўевіч Ломскі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел: благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Данчанка; прэс-сакратар Слуцкай епархіі, благачынны Капыльскай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма Узнясення Гасподняга горада Капыля іерэй Андрэй Еўшэль; кіраўнік епархіяльнага аддзела адукацыі і катэхізацыі іерэй Сергій Рында; кіраўнік моладзевага аддзела Віктар Бровушкін; кіраўнік сацыяльнага аддзела Аляксандра Бровушкіна; загадчык канцылярыі Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення протадыякан Ігар Мартыс; намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Балцянкоў; начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама Людміла Вітко; першы сакратар Нясвіжскага РК ГА «БРСМ» Кацярына Іюльская; галоўны ўрач Нясвіжскай цэнтральнай раённай бальніцы Вікторыя Пажэннік; дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» Дзмітрый Яшчанка.
З прывітальнымі словамі да прысутных звярнуліся старшыня Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Ломскі і епіскап Слуцкі і Салігорскі Яўсевій.
Пасля падпісання дакумента бакі абмяняліся памятнымі падарункамі.
У завяршэнне мерапрыемства для ўсіх была праведзена экскурсія па Нясвіжскай гарадской ратушы.