Падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве Тураўскай епархіі з Гомельскай абласной арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа
09 верасня 20218 верасня 2021 года ў будынку Тураўскага епархіяльнага ўпраўлення адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве Тураўскай епархіі з Гомельскай абласной арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК). Дакумент падпісалі кіраўнік Тураўскай епархіі епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід і старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Смаляк Ала Віктараўна.
Варта адзначыць, што Пагадненне аб супрацоўніцтве было падпісана ў дзень, калі Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа адзначае свой стогадовы юбілей. У кожным з 10 раёнаў кананічнай тэрыторыі Тураўскай епархіі дзейнічаюць раённыя арганізацыі БТЧК.
Прадметам гэтага пагаднення з'яўляецца:
- каардынацыя сумесных дзеянняў бакоў, накіраваных на карысць грамадзян Рэспублікі Беларусь, асоб без грамадзянства, замежных грамадзян, бежанцаў, асоб, якія шукаюць прытулак у Рэспубліцы Беларусь;
- дзейнасць па ажыццяўленні сацыяльнага служэння ў рамках рэалізацыі сумесных праектаў, правядзенне сумесных мерапрыемстваў і сустрэч;
- распрацоўка ўзгодненай стратэгіі і прыняцце ўзгодненых захадаў прававога, інфармацыйнага і іншага характару, накіраваных на развіццё і паглыбленне супрацоўніцтва ў галіне духоўнага і маральнага аздараўлення насельніцтва;
- сумеснае рашэнне сацыяльных праблем, правядзенне сумесных мерапрыемстваў па ахове здароўя насельніцтва;
- сумесная дзейнасць, накіраваная на палягчэнне чалавечых пакут, супрацоўніцтва ў галіне аказання медыка-сацыяльнай і паліятыўнай дапамогі насельніцтву ў рамках статутных мэт і задач Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Прыярытэтнымі напрамкамі супрацоўніцтва з'яўляюцца прапаганда традыцыйных гуманітарных каштоўнасцяў і ідэалаў, высокамаральнага, сацыяльна адказнага, грамадска карыснага і здаровага ладу жыцця, інфармацыйна-прапагандысцкая і асветніцкая дзейнасць, накіраваная на барацьбу з сацыяльнай ізаляцыяй людзей, на іх духоўную адукацыю, а таксама на прафілактыку алкагалізму, наркаманіі, ВІЧ/СНІДу, туберкулёзу і іншых сацыяльна небяспечных захворванняў.
Бакі развіваюць супрацоўніцтва ў першую чаргу шляхам арганізацыі і правядзення сумесных мерапрыемстваў і імкнуцца да дасягнення наступных агульных мэт:
- умацаваць фізічнае, духоўнае і маральнае здароўе насельніцтва і спрыяць ўкараненню ў грамадскай свядомасці ідэалаў дабра, міласэрнасці і любові да бліжняга;
- спрыяць зніжэнню ўзроўню захворвання і смяротнасці грамадзян ад розных відаў захворванняў і іншых фактараў;
- палепшыць якасць жыцця насельніцтва, перш за ўсё, найбольш уразлівых і сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва.