Падведзены вынікі фотаконкурсу «Жыццё праваслаўнай моладзі Беларусі»
05 лістапада 20203 лістапада па благаславенню Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна Сінадальны аддзел па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы падвёў вынікі фотаконкурсу «Жыццё праваслаўнай моладзі Беларусі».
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаліся праваслаўныя брацтва і моладзевыя калектывы пры прыходах Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Пераможцы былі вызначаны шляхам незалежнага галасавання ў афіцыйнай групе Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ у сацыяльнай сетцы «Вконтакте».
Граматы і прызы ўручалі старшыня Сінадальнага аддзела іерэй Мікалай Шульмін і намеснік старшыні, адказны за маладзёжную працу ў Мінскай епархіі, іерэй Дзімітрый Баўкуновіч.
Першае месца дасталася валанцёрскаму праекту «Таямніцы Прыграніцы» пры Благавешчанскай парафіі аграгарадка Друя Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Другое месца заняў праваслаўны моладзева-турыстычны клуб «Фавор» пры прыходзе храма Архангела Міхаіла горада Наваполацка.
Трэцяе месца заняло моладзевае брацтва ў гонар велікамучаніцы Варвары пры прыходзе храма велікамучаніка Георгія Перамаганосца горада Маладзечна.
У завяршэнне прызёры пагутарылі з кіраўніцтвам Сінадальнага аддзела за чаяваннем.
— Гэты фотаконкурс мы праводзілі з мэтай папулярызацыі моладзевай дзейнасці ва ўсіх сферах жыцця — распавёў старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Мікалай Шульмін.