Памочнік Патрыяршага Экзарха па пытаннях будаўніцтва духоўна-адміністрацыйнага цэнтра БПЦ узнагароджана ордэнам святой Сафіі Слуцкай

02 чэрвеня 2020

top.jpg

2 чэрвеня 2020 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, павіншаваў Людмілу Якаўлеўну Рагачову, памочніка Патрыяршага Экзарха па пытаннях будаўніцтва храма Уваскрасення Славутага і комплексу будынкаў духоўна-адміністрацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы, з 80-годдзем з дня нараджэння.

Мітрапаліт Павел пажадаў Людміле Якаўлеўне добрага здароўя, падзякаваў за руплівасць і высокі прафесіяналізм, пажадаў дапамогі Божай у далейшай адказнай працы ў славу Святой Царквы і ўручыў высокую ўзнагароду Беларускага Экзархату — ордэн праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай.

Church.by