«Пасадзім дрэва разам»: Мінская духоўная семінарыя і Слонімскі лясгас правялі сумесную акцыю
10 чэрвеня 2020Саджанцы, рыдлёўкі, яснае сонца і радасныя твары — раніца аднаго з чэрвеньскіх дзён пачалася з добрых спраў, дзякуючы якім Слонімская зямля стала яшчэ больш прыгожай і дагледжанай.
5 чэрвеня па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя Мінская духоўная семінарыя сумесна з дзяржаўнай лесагаспадарчай установай «Слонімскі лясгас» правяла акцыю «Пасадзім дрэва разам».
Ідэйным натхняльнікам і арганізатарам сустрэчы выступіў протаіерэй Дзімітрый Сёмуха, памочнік галавы Навагрудскай епархіі.
Дзякуючы «працоўнаму дэсанту» на спецыяльна адведзенай для пасадкі лесу тэрыторыі плошчай 1 га былі высаджаны саджанцы соснаў і бяроз.