Пасол Расіі азнаёміўся са святынямі старажытнага Полацка
16 сакавіка 201915 сакавіка ў горад Полацк прыбыў з візітам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Міхаіл Бабіч. У Полацкім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія з Міхаілам Віктаравічам.
На сустрэчы прысутнічалі: дыпламатычны састаў Пасольства Расіі ў Беларусі і асабісты сакратар архіепіскапа Феадосія протадыякан Андрэй Скабей. Гутарка прайшла ў цёплай атмасферы. Уладыка Феадосій, у прыватнасці, распавёў пра святыні Полацкай зямлі і пра стан манастыроў на Полаччыне.
Напярэдадні сустрэчы з галавой Полацкай епархіі кіраўнік расійскай дыпмісіі наведаў Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр.
Ля сцен манастыра Міхаіла Віктаравіча сустрэла ігумення Еўдакія з сёстрамі абіцелі. Матухна правяла для высокага госця экскурсію па Спаса-Праабражэнскім храме XII стагоддзя. Храм быў пабудаваны прападобнай Еўфрасінняй Полацкай і распісаны фрэскамі за 30 тыдняў. З 1992 года па сённяшні дзень ідзе рэстаўрацыя Спаса-Праабражэнскай царквы. Ігумення адзначыла заслугі маскоўскага рэстаўратара Уладзіміра Дзмітрыевіча Сараб'янава (†2015), распавёўшы, што група пад яго кіраўніцтвам выканала вельмі вялікі аб'ём працы за адзін сезон.
Высокі госць падняўся ў келлю прападобнай Еўфрасінні, прыклаўся да верыгаў святой і пакланіўся яе пачэсным мошчам.
Ігумення Еўдакія паднесла ў дар Міхаілу Бабічу абраз прападобнай Еўфрасінні.