Пастанова пленума Міжсаборнай прысутнасці ад 23-24 студзеня 2017 года
24 студзеня 201723-24 студзеня 2017 года ў Маскве адбыўся пленум Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы. Па выніках пасяджэнняў была прынята наступная пастанова:
- Накіраваць у адпаведныя сінадальныя ўстановы прапановы членаў Пленума Міжсаборнай Прысутнасці, датычных парадку дня сінадальных ведамстваў.
- З удзячнасцю Богу адзначыць, што дзейнасць Міжсаборнай Прысутнасці адкрыла магчымасць абмяркоўваць важныя царкоўныя і царкоўна-грамадскія тэмы пры ўдзеле паўнаты епіскапата, кліра і міран Рускай Праваслаўнай Царквы.
- Выказаць удзячнасць Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу за актыўнае кіараўніцтва дзейнасцю Міжсаборнай Прысутнасці і, у прыватнасці, пасяджэннямі пленума Міжсаборнай Прысутнасці.
- Ухваліць праект Палажэння аб манастырах і манастве Рускай Праваслаўнай Царквы, а таксама праект дакумента «Аб кананічных аспектах царкоўнага шлюбу» з улікам паправак, выказанных членамі пленума Міжсаборнай Прысутнасці і падтрыманых пленумам. Накіраваць указаныя дакументы ў Свяшчэнны Сінод для магчымай перадачы на разгляд Архіерэйскага Сабора.
- Падтрымаць прапановы Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адносна далейшай працы Міжсаборнай Прысутнасці пры рабоце з тэмамі, уключанымі ў іхні парадак дня; неабходна заклапаціцца арганізацыяй шырокага царкоўна-грамадскага абмеркавання гэтых тэм пры дапамозе правядзення канферэнцый, семінараў, адкрытых дыскусій, а таксама разнастайных публікацый у сродках масавай інфармацыі. Важна, каб у гэтую працу былі ўцягнутыя епархіі. Грунтоўнае і, калі гэта неабходна, доўгачасовае абмеркаванне тэм парадку дня Міжсаборнай Прысутнасці дазволіць, у прыватнасці, вызначыць, якія тэмы патрабуюць стварэння праектаў саборных або сінадальных дакументаў.
- Накіраваць разгледжаныя пленумам прапановы па змяненні структуры камісій Міжсаборнай Прысутнасці на зацвярджэнне Прэзідыума Міжсаборнай Прысутнасці.
- Прапанаваць на разгляд Прэзідыума Міжсаборнай Прысутнасці тэмы, вылучаныя членамі Пленума Міжсаборнай Прысутнасці для вывучэння ў камісіях