Віншаванне Свяцейшага Патрыярха Кірыла з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

03 ліпеня 2018

top.jpgСвяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл накіраваў Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку віншаванне з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі.

Яго Правасхадзіцельству Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку, Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь

Ваша Правасхадзіцельства, глыбокашаноўны Аляксандр Рыгоравіч!

Сардэчна віншую Вас і ўсіх жыхароў Рэспублікі з Днём Незалежнасці.

У народнай свядомасці гэтае свята непарыўна звязана з подзвігам продкаў, якія паказалі бяспрыкладныя мужнасць, доблесць і гераізм пры вызваленні Мінска ад нямецкіх захопнікаў у далёкім 1944 годзе. Стаўшы сімвалам пераемнасці пакаленняў і захавання нацыянальнай гістарычнай памяці, дадзеная ўрачыстасць аб'ядноўвае мільёны грамадзян Беларусі, якія ўносяць свой уклад у стварэнне мірнага і шчаслівага жыцця Айчыны.

Перакананы, што ўмацаванне суверэнітэту і паспяховае развіццё краіны немагчыма ў адрыве ад духоўнай традыцыі народа. Выказваю надзею на працяг канструктыўнага ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнай улады з Беларускім Экзархатам, накіраванага на ўмацаванне брацкіх расійска-беларускіх адносін, зацвярджэнне ў грамадстве вечных маральных ідэалаў і каштоўнасцяў.

Жадаю Вам добрага здароўя і шчодрай дапамогі ад Госпада ў Вашым адказным дзяржаўным служэнні, а народу Беларусі — міру і Божага благаславення.

З глыбокай павагай

+КІРЫЛ, ПАТРЫЯРХ МАСКОЎСКІ І ЎСЯЕ РУСІ

Патрыярхія.ru / Church.by