Праваслаўныя прыходы горада Барысава і Барысаўскага раёна прынялі ўдзел у спартыўным свяце, прысвечаным Году народнага адзінства
09 сакавіка 20217 сакавіка 2021 года аддзел па пытаннях фізічнай культуры і спорту Барысаўскай епархіі арганізаваў спартыўнае мерапрыемства, прымеркаванае да Года народнага адзінства.
У спартыўным свяце прынялі ўдзел прыходы кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстова, храма святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра, храма Ражджаства Хрыстова, храма святых дабраверных князёў Барыса і Глеба, храма святога дабравернага князя Дзімітрыя Данскога горада Барысава, храма святога Архангела Міхаіла аграгарадка Лошніца Барысаўскага раёна.
Мерапрыемства праходзіла на лядовай пляцоўцы ў горадзе Жодзіна. Усім прыходам, якія прынялі ўдзел у свяце, кіраўнік аддзела па пытаннях фізічнай культуры і спорту Барысаўскай епархіі, клірык прыхода храма дабравернага князя Дзімітрыя Данскога горада Барысава протаіерэй Андрэй Шабалоўскі ўручыў граматы ўдзельнікаў з благаславеннем мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.