Праваслаўныя скаўты Салігорска здзейснілі паход, прысвечаны Дню абаронцы Айчыны
04 сакавіка 202127 лютага 2021 года па благаславенню настаяцеля кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстовага ў горадзе Салігорску протаіерэя Рыгора Бяляцкага праваслаўныя скаўты здзейснілі традыцыйны паход, прысвечаны Дню абаронцы Айчыны. Паход узначаліў кіраўнік скаўцкага аб'яднання кафедральнага сабора Сяргей Макаед.
Перад пачаткам паходу быў праведзены інструктаж. Маршрут працягласцю 24 км пралягаў вакол Салігорскага вадасховішча.
На шляху група наведала храм свяціцеляў Мікалая Цудатворца і Спірыдона Трыміфунцкага. У лесе, дзе да 1937 года стаяў храм Іаана Багаслова, скаўты зрабілі прывал, і Сяргей Рамановіч распавёў гісторыю разбуранай святыні.
Пагодныя ўмовы не спрыялі перамяшчэнню удзельнікаў паходу. Бруд, дождж, снег, які нерастаяў, і вецер ускладнялі паход, але для будучых абаронцаў Айчыны яны не сталі перашкодай у выкананні праграмы маршруту.
Былі адпрацаваныя зладжанасць групы пры перамяшчэнні па маршруце і праца на бівуаку. Падлеткі вучыліся ўзаемадапамозе, перанясенню цяжкасцяў.
Кіраўнік ДЮТ «Праваслаўныя скаўты Салігорска» Сяргей Макаед сцвярджае, што галоўны скаўцкі метад - гэта навучанне праз справу. Калі ва ўстанове адукацыі хлопцы атрымліваюць веды, то ў паходах ім даецца магчымасць прымяніць веды на практыцы.