Праваслаўныя валанцёры наведалі дом-інтэрнат у Лагойску
04 лютага 201728 студзеня прыхаджане храма свяціцеля Мікалая Японскага (Мінск) арганізавалі валанцёрскую акцыю ў ДУ «Лагойскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў». У інтэрнаце пражывае больш за 200 інвалідаў і адзінокіх пажылых людзей, многія з якіх прыкаваныя да ложкаў.
Акцыя пачалася з насычанай канцэртнай праграмы, пасля чаго валанцёры наведалі так званы «ляжачы» корпус. Завяршылася мерапрыемства агульным чаяваннем ў сталовай, дзе ўсе маглі праспяваць любімыя песні, пакашьаваць пачастункі і ўдосталь пагутарыць.
У падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства актыўны ўдзел прымалі навучэнцы сталічнай сярэдняй школы № 56 і прыходскай Школы каліграфіі, намаганнямі якіх былі выраблены віншавальныя паштоўкі і сувеніры.
Прыход свяціцеля Мікалая Японскага шчыра дзякуе арганізацыі «Белдзяржстрах» за дапамогу ў падрыхтоўцы падарункаў і СТАА «Лекфарм» за прадстаўлены транспарт валанцёрам.