Праваслаўны баль для моладзі адбыўся ў Бабруйскай епархіі

10 лістапада 2020

top.jpg

Па благаславенню епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма ў пасёлку Туголіца ўпершыню адбыўся праваслаўны баль для моладзі, прысвечаны святым царскім страстацерпцам — цару Мікалаю II і царыцы Аляксандры.

6 лістапада ў храм прападобнага Сергія Раданежскага пасёлка Туголіца прыбылі паломнікі з Мінска і Магілёва — усяго 18 чалавек. Яны прынялі удзел у вячэрнім богаслужэнні, пасля якога ў нядзельнай школе адбылася вячэра. Чыталася правіла да Святога Прычашчэння.

7 лістапада падчас Бажэственнай літургіі маладыя людзі прычасціліся Святых Хрыстовых Тайн. Для многіх хлопчыкаў і дзяўчынак споведзь і Прычасце былі першымі. Пасля абеду адбылася экскурсія па царкоўна-гістарычным музеі.

8 лістапада ў сельскім доме культуры пасёлка Туголіца адбылося ўрачыстае адкрыццё праваслаўнага балю. Распарадчыкам балю быў Ігар Валынкін. Уступнае слова прамовіў іераманах Феадор (Кашанок), які распавёў аб хрысціянскіх каштоўнасцях, актуальных для юнакоў і дзяўчат, якія імкнуцца стварыць сям'і. Паводле слова святара, адносіны павінны быць заснаваныя на веры, любові і надзеі, а таксама на дружбе і ўзаемнай павазе.

Раман Басак правёў прэзентацыю на тэму: «Царская сям'я як прыклад сямейнага жыцця», у якой прынялі Дзмітрый і Аляксандра Лапцэвічы ў вобразах імператара Мікалая II і імператрыцы Аляксандры Фёдараўны.

Танцавальная праграма складалася з двух частак. Удзельнікі балю прадэманстравалі строгі паланэз, без якога не абыходзіўся ніводзін баль XIX стагоддзя. Упрыгожаннем вечара стала выступленне Дзмітрыя і Аляксандры Лапцэвічаў, якія ў вобразах царскіх асоб выканалі мазурку.

У праграму ўвайшло мноства танцаў — полька, кадрыля, вальс-ручаёк і іншыя. Усе пазнаёміліся з гісторыяй кожнага танца і змаглі прыняць удзел у праграме.

У нядзельнай школе адбылася святочная трапеза.

Бабруйская епархія / Church.by