Свята Балыкінскай іконы Божай Маці адзначылі ў Мсціслаўскім раёне
15 ліпеня 202113 ліпеня ў Свята-Вазнясенскім храме аграгарадка Мазолава святары Мсціслаўскага благачыння і госці ў свяшчэнным сане здзейснілі Бажэственную літургію ў гонар святкавання галоўнай святыні храма — Балыкінскай іконы Божай Маці.
Яўленне Балыкінскай іконы Божай Маці адбылося ў сяле Балыкіне Старадубскага павета Чарнігаўскай губерні 30 чэрвеня 1711 года. У канцы 18 стагоддзя графіня Ганна Ірадівонаўна Чарнышова падарыла спіс цудатворнага абраза Мазолаўскаму жаночаму манастыру. З тых часоў спіс стаў галоўнай святыняй манастыра. Пасля яго закрыцця ў 19 стагоддзі святыня была вывезена. І толькі ў 2019 годзе была напісана новая ікона, і аднавілася яе шанаванне.
У гэтым годзе, у дзень святкавання іконы, храм наведалі паломнікі з розных куткоў Магілёўскай і іншых абласцей. Пасля заканчэння службы быў здзейснены акафіст Божай Маці перад Яе абразом Балыкінскім.