Старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ іерэй Мікалай Шульмін сустрэўся са Старшынёй Моладзевага парламента пры Нацыянальным Сходзе Беларусі Ягорам Макарэвічам

28 студзеня 2021

top.jpg

25 студзеня 2021 года адбылася сустрэча старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ іерэя Мікалая Шульміна са Старшынёй Моладзевага парламента пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь Ягорам Макарэвічам. На сустрэчы таксама прысутнічаў старшыня камісіі па міжнародным і рэгіянальным супрацоўніцтве пры моладзевым парламенце Пётр Арлоў.

Падчас дружалюбных зносін бакі абмеркавалі шэраг тэм, якія ўяўляюць узаемную цікавасць для далейшага супрацоўніцтва.

У завяршэнне ўдзельнікі сустрэчы абмяняліся падарункамі. Прадстаўнікам Моладзевага парламента іерэй Мікалай Шульмін уручыў Евангелле на 4 мовах - грэчаскай, царкоўна-славянскай, рускай і беларускай.

Church.by