Старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ перадаў цёплыя рэчы падапечным аддзялення кругласутачнага знаходжання ў вёсцы Гаек
04 студзеня 2021
Напярэдадні Ражджаства Хрыстова старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ іерэй Мікалай Шульмін наведаў аддзяленне кругласутачнага знаходжання для інвалідаў і асоб сталага ўзросту ў вёсцы Гаек Мінскага раёна.
Мікалай Шульмін перадаў для падапечных аддзялення цёплыя рэчы, а таксама абмеркаваў з кіраўніком установы Надзеяй Саковіч планы далейшага супрацоўніцтва.
У аддзяленні кругласутачнага знаходжання ў вёсцы Гаек жывуць адзінокія непрацаздольныя людзі і інваліды, якія маюць патрэбу ў старонняй дапамозе. Супрацоўнікі аддзялення аказваюць сваім падапечным сацыяльную і даўрачэбную меддапамогу.
Пры аддзяленні з лютага 2020 года дзейнічае капліца ў гонар мучаніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі. Ініцыятарамі будаўніцтва капліцы выступілі Пакроўскі прыход вёскі Юзуфава сумесна з кіраўніцтвам аддзялення кругласутачнага знаходжання.