Старшыня Сінадальнага аддзела па сацыяльнаму служэнню БПЦ прыняў удзел у выязным пасяджэнні Міжведамаснай камісіі па праблемах пажылых людзей, ветэранаў і асоб, пацярпеўшых ад наступстваў войнаў, пры Міністэрстве працы і сацабароны
22 лютага 2020Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Шолкаў прыняў удзел у выязным пасяджэнні маніторынгавай групы Міжведамаснай камісіі па праблемах пажылых людзей, ветэранаў і асоб, пацярпеўшых ад наступстваў войнаў, пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Камісія наведала ўстановы, падведамныя Міністэрству працы і сацыяльнай абароны, у Ваўкавыскім і Зэльвенскім раёнах Гродзенскай вобласці.
Таксама адбыліся візіты камісіі ў храм роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія ў горадзе Ваўкавыску і храм Архістратыга Божага Міхаіла ў вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна, настаяцелі якіх абмеркавалі з протаіерэем Кірылам супрацоўніцтва ў сферы сацыяльнага служэння.