Старшыня Сінадальнага аддзела па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі БПЦ протаіерэй Фёдар Поўны наведаў Полацкую епархію
05 красавіка 20234 красавіка 2023 года ў сярэдняй школе №1 горада Полацка па благаславенню Высокапраасвяшчэннейшага Веніяміна, Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, прайшоў семінар «Рэалізацыя новай стратэгіі ўзаемадзеяння Беларускага Экзархату і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па духоўна-маральнаму выхаванню падрастаючага пакалення».
Перад прысутнымі педагогамі выступілі: протаіерэй Фёдар, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі; Святлана Міхайлаўна Валюшкіна, намеснік старшыні Полацкага раённага выканаўчага камітэта па сацыяльных пытаннях; Пётр Адамавіч Апановіч, начальнік аддзела адукацыі Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта.
У абмеркаванні надзённых пытанняў прынялі ўдзел іерэй Аляксандр Козел, кіраўнік аддзела адукацыі і катэхізацыі Полацкай епархіі, духавенства Полацкай епархіі і дырэктары школ і кіраўнікі рэсурсных цэнтраў па духоўна-маральным і патрыятычным выхаванні.
Па завяршэнні працы семінара протаіерэй Фёдар Поўны правёў сустрэчу са студэнтамі і выкладчыкамі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя прападобнай Ефрасінні Полацкай на тэму «Хрысціянства. Гісторыя. Патрыятызм». Пасля адкрытай лекцыі айцец Фёдар адказаў на пытанні слухачоў.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,