Старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню БПЦ наведаў турму № 8
15 снежня 201813 снежня старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Георгій Лапухоў наведаў папраўчую ўстанову «Турма № 8» горада Жодзіна, дзе правёў рабочую сустрэчу з адміністрацыяй.
Затым свяшчэннік Георгій Лапухоў агледзеў корпус для асуджаных на пажыццёвае зняволенне, дзе правёў гутарку з адным з адбываючых пакаранне і падарыў яму кнігу «Закон Божы».
Ад Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню ў бібліятэку турмы быў перададзены набор духоўнай літаратуры.