Старшыня сінадальнага аддзела па турэмным служэнні наведаў выпраўленчую ўстанову г. Гродна

19 ліпеня 2017

top.jpg

18 ліпеня старшыня сінадальнага аддзела па турэмным служэнні святар Георгій Лапухоў наведаў выпраўленчую ўстанову - турму № 1 г. Гродна. У рамках візіту адбылася сустрэча з кіраўніцтвам установы, на якой прысутнічаў турэмны святар Гродзенскай епархіі протаіерэй Аляксандр Наздрын.

Затым святар Георгій Лапухоў азнаёміўся з умовамі ўтрымання непаўналетніх падследных, асабліва небяспечных асуджаных і правёў гутарку з адным з іх па яго просьбе.

У ходзе азнаямлення з тэрыторыяй турмы быў наведаны музей установы, пакоі вольнага часу і адпачынку супрацоўнікаў установы, трэнажорная зала для спецыяльнай падрыхтоўкі. У заключэнне візіту ад сінадальнага аддзела папраўчай установе былі перададзены дапаможныя артапедычныя сродкі для асуджаных з праблемамі рухальнага апарата, споднія рэчы, абутак і перавязачныя матэрыялы.

Сhurch.by