Старшынёй Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы прызначаны іерэй Ігар Васько

18 чэрвеня 2021

_DSC9188.jpg

На пасяджэнні, якое адбылося 8 чэрвеня 2021 года, Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы пастанавіў вызваліць іераманаха Апанасія (Сакалова Юрыя Мікалаевіча) ад пасады старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату) у сувязі з яго прызначэннем рэктарам Мінскай духоўнай акадэміі, выказаўшы яму падзяку за панесеныя працы.

Старшынёй Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы прызначаны іерэй Ігар Ігаравіч Васько, клірык Барысаўскай епархіі. Дадзенае рашэнне зацверджана 17 чэрвеня 2021 года Свяшчэнным Сінодам Рускай Праваслаўнай Царквы.

* * *

Іерэй Ігар Ігаравіч Васько нарадзіўся ў 1978 годзе ў г. Жодзіна Мінскай вобласці. У 2000 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, у 2002-2009 гг. у тым жа ўніверсітэце навучаўся ў форме суіскальніцтва вучонай ступені кандыдата навук. Духоўную адукацыю атрымаў у Мінскай духоўнай семінарыі (2000-2004) і Мінскай духоўнай акадэміі (кандыдат багаслоўя, 2013). У 2002 годзе архіепіскапам Навагрудскім і Лідскім Гурыем рукапаложаны ў дыякана, 20 мая 2003 года за Бажэственнай літургіяй у Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам (Вахрамеевым) рукапаложаны ў іерэя. Служыў на праходзе ў г. Белаазёрску Брэсцкай вобласці. З 2015 года ў кліры Барысаўскай епархіі, прэс-сакратар (з 2019 г.) і ключнік кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстова г. Барысава (з 2020 г.). З 2013 года па цяперашні час — выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі.

Сhurch.by