Старшынёй Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы прызначаны іерэй Мікалай Шульмін

30 жніўня 2019

top.jpgРашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 23 жніўня 2019 года (журнал № 39) старшынёй Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ прызначаны іерэй Мікалай Шульмін, клірык прыхода храма роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска.

Мікалай Вадзімавіч Шульмін нарадзіўся ў 1985 годзе ў Мінску ў сям'і святара. У 2012 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію. У 2011 годзе рукапаложаны ў дыякана, у 2013 годзе — у іерэя. Узначальвае маладзёжную групу Марыі-Магдалінінскага прыхода беларускай сталіцы. У пачатку 2019 года прызначаны першым намеснікам старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы з даручэннем кіраваць моладзевай работай у Мінскай епархіі.

Church.by