Старшыні выканаўчых камітэтаў пярвічнага тэрытарыяльнага ўзроўню Гомельскай вобласці наведалі храм у Ельску
20 сакавіка 201914 сакавіка 2019 года ў храме Святой Жыццепачатнай Троіцы горада Ельска адбылася экскурсія для старшыняў выканаўчых камітэтаў пярвічнага тэрытарыяльнага ўзроўню Гомельскай вобласці.
Настацель парафіі протаіерэй Георгій Пігаль распавёў гасцям пра гісторыю храма, які з'яўляецца помнікам гісторыка-культурнай спадчыны XVIII стагоддзя, а таксама распавёў пра мясцовую святыню — Васькаўскую ікону Божай Маці.