Прадстаўнік Беларускага Экзархату прыняў удзел у абмеркаванні дзяржаўнай падтрымкі ветэранаў

29 сакавіка 2018

Мпса.jpg

27 сакавіка 2018 года старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Шолкаў прыняў удзел у пасяджэнні Міжведамаснай камісіі па праблемах пажылых людзей, ветэранаў і асоб, пацярпелых ад наступстваў войнаў.

Камісія дзейнічае пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

На мерапрыемстве прысутнічалі таксама прадстаўнікі Камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, МУС, МНС, кіраўнікі рабочых груп па маніторынгу арганізацыі ў абласцях і горадзе Мінску сацыяльнай падтрымкі пажылых людзей, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Дыяканія.by / Church.by