Прадстаўнік Беларускага Экзархату прыняў удзел у прыёме з нагоды Нацыянальнага свята Францыі

17 ліпеня 2017

top.jpg

14 ліпеня 2017 года ў Пасольстве Францыі ў Беларусі адбыўся прыём з нагоды Нацыянальнага свята Французскай Рэспублікі. Прыём даў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Дзідзье Канэс.

Як паведамляе сайт Амбасады, у прыёме прынялі ўдзел звыш 440 запрошаных гасцей. У іх ліку былі: намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, дыпламаты, грамадскія, культурныя і рэлігійныя дзеячы.

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у прыёме прыняў удзел намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства, старшыня Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» святар Святаслаў Рагальскі. 

Church.by