Прадстаўнік Беларускага Экзархату прыняў удзел у працы секцыі Міжнародных Калядных чытанняў «Асоба, грамадства і Царква ў сацыяльным служэнні»

27 студзеня 2017

top.jpg

Старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Шолкаў прыняў удзел у секцыйных пасяджэннях XXV Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў па кірунку «Асоба, грамадства і Царква ў сацыяльным служэнні», якія прайшлі ў Маскве 25-27 студзеня.

Працу кірунку ўзначаліў старшыня Сінадальнага аддзелу Рускай Праваслаўнай Царквы па дабрачыннасці епіскап Арэхава-Зуеўскі Панцеляіман.

У рабоце секцыі таксама прынялі ўдзел архіепіскап Ціраспальскі і Дубасарскі Сава, епіскап Каменскі і Алапаеўскі Мяфодзій, епіскап Пераяслаўскі і Угліцкі Фёдар, епіскап Рубцоўскі і Алейскі Раман, епіскап Выксунскі і Паўлаўскі Варнава, епіскап Глазаўскі і Ігрынскі Віктар, главы і прадстаўнікі епархіяльных аддзелаў сацыяльнага служэння, манастыроў, дзяржаўных устаноў, розных расійскіх ВНУ.

Практычныя аспекты арганізацыі суправаджальнага пражывання маладых інвалідаў, умацаванне цвярозасці, развіццё сятрыцтваў міласэрнасці, арганізацыя дапамогі бяздомным, глухім людзям, абарона жыцця дзяцей да нараджэння – гэтыя і многія іншыя пытанні абмеркавалі ўдзельнікі секцыі.

Диакония.by / Church.by