Прадстаўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел у Сёмым з'ездзе беларусаў свету
17 ліпеня 201715-16 ліпеня 2017 года ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау адбыўся Сёмы з'езд беларусаў свету, прысвечаны тэме «Беларуская нацыя, беларуская дзяржаўнасць, беларускае замежжа — выклікі сучаснасці і стратэгія развіцця».
З'езд быў арганізаваны Міжнародным грамадскім аб'яднаннем «Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына"».
У форуме прынялі ўдзел сябры беларускіх арганізацый з 20 краін свету, прадстаўнікі дыпламатычных місій, грамадскіх і рэлігійных аб'яднанняў Рэспублікі Беларусь.
З боку органаў дзяржаўнага кіравання ў рабоце з'езда прынялі ўдзел Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка, намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Чэрнік.
Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у з'ездзе прыняў удзел намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства, старшыня Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» святар Святаслаў Рагальскі.