Прадстаўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел у выязным пасяджэнні Міжведамаснай камісіі пры Міністэрстве працы і сацабароны
24 снежня 2017З 20 па 22 снежня 2017 года ў Полацкім раёне адбылося выязное пасяджэнне міжведамаснай камісіі пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь па праблемах пажылых людзей, ветэранаў і асоб, пацярпелых ад наступстваў войнаў.
Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у рабоце камісіі прыняў удзел старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Шолкаў.
У склад камісіі таксама ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, журналісты.
Камісія наведала дамы наваполацкіх ветэранаў і інвалідаў.
Па выніках працы камісіі будзе складзены пратакол з ацэнкай дзейнасці правяраемых устаноў.