Прадстаўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел у выязным пасяджэнні Міжведамаснай камісіі пры Мінпрацы і сацабароны па праблемах пажылых людзей
26 сакавіка 2019З 20 па 22 сакавіка 2019 года ў Гомельскім раёне адбылося выязное пасяджэнне Міжведамаснай камісіі пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь па праблемах пажылых людзей, ветэранаў і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў.
Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у рабоце камісіі прыняў удзел старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Шолкаў.
У склад камісіі таксама ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі аблвыканкама і журналісты.
Камісія наведала ўстановы Гомельскага і Веткаўскага раёнаў Гомельскай вобласці.
Па выніках працы камісіі будзе складзены пратакол з ацэнкай дзейнасці правяраемых устаноў.