Прадстаўнік БПЦ прыняў удзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным памяці двойчы героя Савецкага Саюза Івана Чарняхоўскага

22 лютага 2020

top.jpg

21 лютага ля мемарыяльнай дошкі на вуліцы І. Д. Чарняхоўскага ў горадзе Мінску адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны 75-й гадавіне гібелі выдатнага палкаводца Вялікай Айчыннай вайны, які камандаваў войскамі Заходняга і 3-га Беларускага франтоў, двойчы героя Савецкага Саюза, генерала арміі Івана Данілавіча Чарняхоўскага.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы і педагогі дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 11 г. Мінска імя І. Д. Чарняхоўскага», а таксама ганаровыя госці — пракурор горада Мінска Алег Уладзіміравіч Лаўрухін, кіраўнік спраў адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска Аляксей Львовіч Ванкевіч, пракурор Першамайскага раёна Мінска Віктар Юр'евіч Праневіч, старшыня Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» свяшчэннік Святаслаў Рагальскі.

Памятны мітынг адкрыўся памінальнай ліціёй «аб правадырах і воінах, якія на полі бітвы жыццё сваё за веру і Бацькаўшчыну паклалі», якую здзейсніў свяшчэннік Святаслаў Рагальскі, пасля чаго навучэнцы гімназіі № 11 прадставілі ўдзельнікам мітынгу жыццёвы і баявы шлях генерала Чарняхоўскага і акалічнасці яго гібелі. Завяршыўся мітынг ускладаннем кветак да мемарыяльнай дошкі.

Хрысціянскі адукацыйны цэнтр / Church.by